2 траўня 2024, Чацвер, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік: Пуціну пагражае «майдан» чорнай сотні

7
Адам Міхнік: Пуціну пагражае «майдан» чорнай сотні

Прэзідэнт Расеі стаў закладнікам уласнай дэмагогіі.

Уладзімір Пуцін абапіраецца на сваіх людзей і закаранелую псіхалогію, пануючую ў расейскім грамадстве, якое ўспрымае распад СССР як сваю паразу.

Пра гэта польскі дысыдэнт і палітвязень, галоўны рэдактар польскай Gazeta wyborcza Адам Міхнік распавёў у інтэрв'ю «Укрінформ».

На думку Міхніка, Пуцін стаў закладнікам уласнай дэмагогіі.

«Ён выпусціў джына з бутэлькі. Калі ён раней баяўся кіеўскага Майдана на Краснай плошчы ў Маскве, то цяпер павінен баяцца «Майдана» вялікарускай чорнай сотні супраць сябе. Украіне прад'яўлялі «Правы сектар», які быў у меншасці на Майдане, у той час як у Маскве, у расейскай Думе іх «правы сектар» значна горшы за ўсе ўкраінскія «сектары» разам узятыя. Гаворка ідзе пра Жырыноўскага і ўсю прапагандысцкую машыну», - заявіў Міхнік.

Міхнік перакананы, што хутка расейскае грамадства адчуе фрустрацыю і расчараванне.

«Пуцін абапіраецца на сваіх людзей і закаранелую псіхалогію, пануючую ў расейскім грамадстве, якое ўспрымае распад СССР як сваю паразу». Для літоўцаў ці палякаў гэта стала вызваленнем, а для расейцаў, як гэта акрэсліў Пуцін, з'яўляецца найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай 20-га стагоддзя. І ён казаў пра гэта шчыра, ён сапраўды так мяркуе», - адзначыў польскі дысыдэнт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках