2 траўня 2024, Чацвер, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Пуціну патрэбен сухапутны калідор у Крым

11
Радаслаў Сікорскі: Пуціну патрэбен сухапутны калідор у Крым

Магчымасць усталяваць сухапутны калідор, які злучае Расею з Крымам, вельмі прывабная для Крамля.

Пра гэта ў інтэрв'ю TVN24 заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, піша gordonua.com.

«Я магу меркаваць і пісаць кінасцэнарыі. Мы ведаем, што ў расейцаў велізарныя арганізацыйныя цяжкасці ў Крыме з запасамі вады, паліва, практычна ўсяго», - заявіў польскі дыпламат.

Сікорскі адзначыў, што пасля анэксіі паўвыспы ўлады Расеі ўсвядомілі, што мэнэджмент - гэта няпроста. «Аказалася, што была пэўная логіка ў тым, што Крым быў адміністрацыйна падпарадкаваны Украіне. Такім чынам, можа быць вялікая спакуса адкрыць сухапутны калідор да Крыма», - сказаў чыноўнік.

На думку кіраўніка польскага МЗС, украінцы будуць змагацца да канца. «Чым глыбей расейцы пройдуць, тым больш этнічная і палітычная сітуацыя будзе на іх карысць, у гэтым недахоп. Але мы ведаем, што ўкраінцы будуць змагацца», - падкрэсліў міністр замежных спраў.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер раней таксама заявіў, што мяркуе рэальнай пагрозу прамога вайсковага канфлікту Расеі і Украіны і не выключае расейскага захопу ўкраінскіх зямель для сухапутнага доступу ў Крым.

На думку былога міністра абароны Анатоля Грыцэнкі, Пуціна цікавяць аб'екты інфраструктуры на поўдні краіны для забеспячэння Крыма энергіяй і харчаваннем.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках