2 траўня 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША лекары надрукавалі на 3D-друкарцы руку Жалезнага чалавека

1
У ЗША лекары надрукавалі на 3D-друкарцы руку Жалезнага чалавека

У ЗША медыкі стварылі пры дапамозе 3D-друкаркі унікальны пратэз, цалкам паўтарыўшы форму рукі Жалезнага чалавека.

Аб гэтым піша WPTV.

Прылада была вырабленая для 3-гадовага жыхара Гаваяў Рэйв Вэйкі па мянушцы Буба, які нарадзіўся без пальцаў на правай руцэ, піша «Газета.Ru».

«Яшчэ будучы зусім маленькім, ён заўважыў, што ў ягонай сястры дзве рукі, а ў яго няма. І казаў, што яму не падабаюцца яго рукі», - распавядае бабуля малечы Рулан Вайкікі.

Жалезны чалавек з'яўляецца любімым персанажам Буба. У лістападзе хлопчыку споўніцца чатыры гады. Са словаў ягонай бабулі, пратэз надалей можна будзе павялічваць згодна з ростам дзіцяці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках