2 траўня 2024, Чацвер, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты «ДНР» просяць Лукашэнку аб прызнанні

43
Тэрарысты «ДНР» просяць Лукашэнку аб прызнанні

Тэрарысты «ДНР» хацелі б хутчэйшага прызнання свайго суверэнітэту ад Расеі і Беларусі,

Гэта дазволіла б «ім не пакутаваць над увядзеннем уласнай валюты, а адразу перайсці на расейскі рубель».

«Мы вядзем працу ў стварэнні ўласнай валюты. Гэты працэс пачаўся», - заявіў учора «спікер Вярхоўнага савета ДНР» Барыс Літвінаў, якога цытуе «Интерфакс».

З ягоных слоў, урад «ДНР» разглядае пытанне аб пераходзе ў рублёвую зону, але пакуль што гэта немагчыма.

«Ёсць праблема з пераходам у рублёвую зону. Бо каб перайсці, рэспубліку павінны прызнаць такія краіны, як Расея і Беларусь. Пакуль гэта не здарыцца, мы не можам казаць пра рублёвую зону. Цяпер мы робім усё, што ў нашых сілах, каб быць хутчэй прызнанымі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках