2 траўня 2024, Чацвер, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамент ЗША не заўважыў адводу расейскіх войскаў з Украіны

4
Дзярждэпартамент ЗША не заўважыў адводу расейскіх войскаў з Украіны

Дзяржаўны дэпартамент ЗША не мае пацверджанняў вываду большай часткі расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны.

Пра гэта заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Мары Харф на брыфінгу ў Вашынгтоне, паведамляе УНИАН.

«Мы не можам незалежна пацвердзіць гэтыя паведамленні», - сказала яна.

Са слоў Мары Харф, такія дзеянні сталі б «невялікім першым крокам», які варта зрабіць Расеі для дээскалацыі сітуацыі на Данбасе.

Нагадаем, 10 верасня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Расея вывела 70% сваіх войскаў з тэрыторыі краіны.

Паводле розных дадзеных, на Данбасе знаходзяцца ад 1 да 6 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках