2 траўня 2024, Чацвер, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка: Мы не маем права заставацца гледачамі

12
Сямён Сяменчанка: Мы не маем права заставацца гледачамі

Камандзір батальёна «Данбас» патлумачыў, чаму байцы падраздзялення ідуць на выбары.

Пра гэта Сямён Сяменчанка напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Дзіўнае перамір'е працягваецца, - адзначае ён. - Сітуацыя ставіць нас перад неабходнасцю вызначыць сваё стаўленне да выбараў. Я як жыхар Данбаса і камбат «Данбаса» упэўнены ў тым, што заставацца гледачамі мы не маем права. Мы павінны быць удзельнікамі. У траўні батальён «Данбас», тады партызанскі забяспечыў магчымасць грамадзянам прагаласаваць на выбарах прэзідэнта ў тых раёнах якія мы вызвалялі ад сепаратыстаў. Ахоўваў выбарчыя ўчасткі. Не дапусціў правакацый і тэрактаў.

Цяпер сітуацыя больш складаная. Відавочна што недабіткі з мясцовай рэгіянальнай мафіі і тэрарысты зробяць усё каб і на ўкраінскай частцы Данбаса пайшлі ў ВР ворагі Украіны. Украіны ў тым выглядзе, ў якім мы яе разумеем. Будуць і подкупы і запалохванне і ўкіды пад руляй аўтамата. І менавіта гэтага мы павінны не дапусціць»

Батальён «Данбас» гатовы падтрымаць тых кандыдатаў якія карыстаюцца даверам грамадства, падзяляюць ягоныя мэты і гатовыя аб'яднаць высілкі з такімі ж дэпутатамі ў Вярхоўнай Радзе.

«З вярхоўнай рады мы павінны зрабіць Парламент. Гатовыя аб'ядноўваць высілкі з тымі, хто хоча каб выбары прайшлі сумленна, - піша Сямён Сяменчанка. Ад батальёна «Данбас» пойдуць на выбары па мажарытарных акругах байцы, якія ўмеюць валодаць і аўтаматам і словам, патрыёты якія і ў грамадзянскім жыцці былі кімсьці. Бо «Данбас» - гэта Украіна. Уся. І Львоў і Роўна, і Сімферопаль і Данецк, і Лісічанск і Кіеў. І калі выбаршчыкі з іншых абласцей гатовыя вылучыць у ВР свайго земляка - байца «Данбаса» то мы гатовыя. Пішыце, дапаможам.

Трое з «Данбаса» цяпер у спісе «Самопомичь». З РПР, люстрацыйным камітэтам і мэрам Львова Андрэем Садовым. Чаму? Таму што гэтая каманда нам падабаецца, таму што Львоў і Данецк з Луганскам павінны працягнуць адзін аднаму рукі і сшываць краіну. Калі нас нацкоўваць адзін на аднаго, распавядаюць пра бандэраўцаў ды бандытаў з Данбаса - пакутуе ўся Украіна, нашы кішэні чысцяць, а сканчаецца ўсё ДНР і ЛНР. Таму што гэта каманда, якая мае дакладнае разуменне таго што рабіць далей, якія законы прымаць, што люстрацыя непазбежная, калі мы хочам мець будучыню для Украіны.

Думаю што пасля абмеркавання ў батальёне адправім па мажарытарных акругах пару дзесяткаў байцоў. Вось адзін з прыкладаў. Пазыўны Вусач. На грамадзянцы прайшоў шлях ад рабочага да дырэктара невялікага прадпрыемства. Пасля абмеркавання патэлефанавалі яму і прапанавалі. Спытаў з кім, сказалі «са сваімі», сказаў «хлопцы ў мяне няма грошай», а вось чагосьці мне здаецца яму яны ў такой справе і не спатрэбяцца. А вынік мы абаронім. Усе разам»

Камбат «Данбаса» паведаміў, што 14 верасня ў Кіеве пройдзе першы збор «Украінскай вайсковай арганізацыі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках