2 траўня 2024, Чацвер, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар раздаў ордэны Яўсееву і Ладуцьку

23
Дыктатар раздаў ордэны Яўсееву і Ладуцьку

Лукашэнка ўручыў высокія дзяржаўныя ўзнагароды «заслужаным работнікам розных сфер».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Кіраўнік узнагародзіў ордэнам Айчыны III ступені старшыні Менскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі.

Ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаныя начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менскага гарвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёр Ігар Буткевіч, начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства надзвычайных сітуацыяй палкоўнік унутранай службы Уладзімір Рафальскі.

Ордэнам Пашаны адзначаныя заслугі старшыні асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» Яўгена Ворсіна.

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Айчыны III ступені Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічку.

Ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаны першы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр міліцыі Валянцін Міхневіч і начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў.

Ордэнам Пашаны адзначаныя заслугі прафесара кафедры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Сямёна Абрамава, дырэктара Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі Аляксандра Більдзюкевіча, гендырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрыя Жукава. Такой жа ўзнагароды ўганараваны начальнік цэнтра сувязі і аўтаматызаваных сістэм Беларускага тэлеграфнага агенцтва Самуіл Рыжэвіч, дырэктар прадпрыемства «Дызайн-студыя сэнс» Уладзімір Трафіменка і першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.

Ганаровае званне «Народны артыст Беларусі» прысвоена артысту-вакалісту Гомельскай абласной філармоніі Галіне Паўлёнак.

Акрамя таго, работнікам розных сфер прысвоеныя ганаровыя званні «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь», «Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках