2 траўня 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь перадала справу Баўмгэртнэра ў Генпракуратуру РФ

Беларусь перадала справу Баўмгэртнэра ў Генпракуратуру РФ

Крымінальная справа ў дачыненні да экс-дырэктара «Уралкалія» і яшчэ чацвярых супрацоўнікаў кампаніі перададзеная ў Генпракуратуру Расеі.

«Гэтая крымінальная справа перададзеная ў Генпракуратуру Расейскай Федэрацыі. Магчыма, з Генпракуратуры яна ўжо накіраваная ў Следчы камітэт Расеі», - паведаміў агенцтву ИТАР-ТАСС прадстаўнік беларускага ведамства Пётр Кісялёў.

Экс-старшыня «Уралкалія» быў арыштаваны ў Менску 26 жніўня 2013 года. У сталіцу Беларусі ён прыбыў для сустрэчы з прэм'ер-міністрам рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні паўнамоцтвамі, аднак потым абвінавачанне было перакваліфікавана на «крадзеж». Блізу месяца бізнэсовец правёў у СІЗА КДБ Беларусі, а затым быў пераведзены пад хатні арышт.

Паводле версіі беларускага боку, топ-менеджэры «Уралкалія» нанеслі шкоду дзяржаўным інтарэсам рэспублікі, а таксама шкоду «Беларуськалію» і ББК на суму $100 млн. Абвінавачванні, аналагічныя тым, што былі прад'яўленыя Баўмгэртнэру, беларуская старана прад'явіла і асноўнаму ўладальніку «Уралкалія» Сулейману Керымаву.

У ліпені 2013 Баумгэртнэр заявіў, што «Уралкалій» адмаўляецца ад партнёрства з «Беларуськаліем» і спыняе экспартныя продажы. Кіраўнік расейскай кампаніі заявіў, што супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі ў рамках Беларускай калійнай кампаніі «зайшло ў тупік». У якасці адзінага канала экспартнага збыту прадукцыі быў выбраны «Уралкалій-Трэйдынг».

У Расеі Баўмгэртнэру было завочна прад'яўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.33 і ч.2 ст.201 Крымінальнага кодэкса РФ (арганізацыя злачынства, злоўжыванне паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы). Следчы камітэт праз суд дамогся завочнага арышту прадпрымальніка, а затым абвясціў яго ў міжнародны вышук. Пасля СК падаў у Генеральную пракуратуру РФ неабходныя дакументы для экстрадыцыі Баўмгертнера. 22 кастрычніка адпаведны запыт быў накіраваны ў пракуратуру Рэспублікі Беларусь і задаволены беларускай стараной.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках