2 траўня 2024, Чацвер, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка мыльных опер Наталля Арэйра прыедзе ў Менск з канцэртам

5
Зорка мыльных опер Наталля Арэйра прыедзе ў Менск з канцэртам

14 снежня ў менскім Палацы спорту адбудзецца канцэрт уругвайскай спявачкі і актрысы, зоркі мыльных опер Наталлі Арэйра.

У Беларусі цяпер 37-гадовую Наталлю Арэйру добра ведаюць па папулярных некалі аргентынскіх серыялах «Багатыя і знакамітыя» і «Дзікі Анёл», дзе акторка выконвала галоўныя ролі, піша БелаПАН.

Не меншы поспех спадарожнічае Наталлі Арэйры і ў музыцы. Яна выпусціла тры сольных альбома, напісала мноства саўндтрэкаў да фільмаў і серыялаў.

Актрыса з'яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ у Аргенціне і Уругваі. Разам са старэйшай сястрой Адрыянам актрыса выпускае адзенне пад маркай Las Oreiro. На сённяшні дзень у Аргенціне адкрыты ўжо некалькі буцікаў гэтай маркі, плануецца адкрыццё ў Расеі і Ізраілі.

Наталля замужам за рок-музыкам Рыкарда Мальо. Іх сыну Мерлін ўжо амаль тры гады.

Наталля Арэйра афіцыйна з'яўляецца «хроснай мамай» футбольнай зборнай Уругвая і часта суправаджае футбалістаў у паездках, а часам нават задавальняе шоў перад важнымі матчамі.

Продаж квіткоў на менскі канцэрт Наталлі Арэйра пачынаецца 11 верасня. Кошт квіткоў ад 350 тысяч да 1,25 млн рублёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках