2 траўня 2024, Чацвер, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва холдынгу «Гарызонт»: Усё гэта фэйк, але дырэктара звольнілі

9

Прастой прадпрыемства ў холдынгу «Гарызонт» уважаюць за норму.

Журналісты «Салідарнасці» звярнуліся ў ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт» за тлумачэннямі з нагоды адстаўкі дырэктара завода электронікі і бытавой тэхнікі «Гарызонт» і стратнасці вытворчасці прадпрыемства. Аб катастрафічным становішчы «Гарызонта» charter97.org паведаміла крыніца.

- Дырэктар завода бытавой тэхнікі і электронікі сапраўды вызвалены ад пасады. Але зусім з іншых прычынаў. Ён яшчэ сёння перадаваў справы. Так што ніхто нікуды не ўцёк, - заявіў у гутарцы з карэспандэнтам «Салідарнасці» памочнік генеральнага дырэктара холдынгу «Гарызонт» Сяргей Астроўскі.

Суразмоўца не змог ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць звесткі аб тым, што працаўнікоў завода ў сувязі з вымушаным прастоем адпраўляюць на 2/3 тарыфнай стаўкі.

- Пакуль не валодаю інфармацыяй. У холдынгу 28 прадпрыемстваў, і гэта звязана з дзейнасцю аднаго з іх, - адзначыў памочнік гендырэктара.

З ягоных слоў, з пункту гледжання эканомікі вымушаныя прастоі магчымыя.

- У нас сезонная вытворчасць. Пік сезону прыпадае на кастрычнік-снежань, і цалкам верагодна, што такое можа быць.

Сяргей Астроўскі звярнуў увагу на тое, што на заводзе працуе 5% ад агульнай колькасці работнікаў холдынгу.

- Такое практыкуецца, калі перад пачаткам сезону людзей адпраўляюць на 2/3 стаўкі?

- Вядома. Калі недастаткова аб'ёмаў вытворчасці, то навошта людзей трымаць?

- Ці праўда, што прадпрыемства мае запазычанасці?

- Мяркуйце самі: у нас робяць і Toshiba, і Sharp. Да 100 мільёнаў даляраў у год у гэтыя праекты ўкладаюць японцы.

- А што вы можаце сказаць пра выпіску з пратаколу пасяджэння бюджэтнага камітэта, якія распаўсюдзіла крыніца на прадпрыемстве?

- Дакументы прычапілі так, каб немагчыма было прачытаць. Мы спакойна паставіліся да гэтай публікацыі. Заўсёды ёсць людзі незадаволеныя, хтосьці кагосьці пакрыўдзіў.

- То бок, гэта можна назваць фейкам?

- У прынцыпе так. Гэта падача інфармацыі пад вуглом, які невядома каму выгадны.

Каб Сяргей Астроўскі змог азнаёміцца з выпіскай з пратакола пасяджэння бюджэтнага камітэта ЗАТ «Гарызонт-Саюз» і УП «Завод электронікі і бытавой тэхнікі Гарызонт» ад 15 жніўня 2014, публікуем копію дакумента яшчэ раз у добрай якасці - старонка 1, старонка 2.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках