2 траўня 2024, Чацвер, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс даляра да расейскага рубля дасягнуў новага рэкорду

4
Курс даляра да расейскага рубля дасягнуў новага рэкорду

Курс даляра падчас гандлёвай сесіі 11 верасня падняўся на 22 капейкі і дасягнуў адзнакі ў 37,51 рубля.

Тым самым ён абнавіў гістарычны максімум. Курс еўра адначасова павялічыўся на 31 капейку, склаўшы 48,44 рубля. Бівалютны кошык, разлічаны паводле апошняй угоды, вырас на 32 капейкі да 42,49 рубля, піша Lenta.ru.

Рост курсу адбываецца на фоне навін аб тым, што новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі ўсё-такі будуць уведзены з 12 верасня. Пакуль паведамленні аб чарговых абмежаваннях ідуць са спасылкамі на неназваныя крыніцы, афіцыйнага пацверджання няма.

У пачатку верасня асноўныя валюты падалі да рубля на фоне зніжэння напружанасці ва Украіне і перамір'я ў канфлікце. Аднак навіны пра новыя санкцыі зноў заахвоцілі інвестараў выходзіць з рублёвых актываў, што і прыводзіць да паслаблення расейскай грашовай адзінкі.

Расейскія фондавыя індэксы падчас таргоў 11 верасня зніжаюцца. Індэкс РТС упаў на 0,8 адсотка, а асноўны паказчык ММВБ - на 0,28 адсотка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках