2 траўня 2024, Чацвер, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пісальнік: Улады Беларусі рыхтуюць закрыццё польскіх школ

6
Анджэй Пісальнік: Улады Беларусі рыхтуюць закрыццё польскіх школ

Статус школ з польскай мовай навучання - пад пагрозай.

Цяпер у Беларусі працуюць дзве польскія школы: у Ваўкавыску і Гародні. Іх статус знаходзіцца пад пагрозай: калі «парламент» Беларусі прыме праект змяненняў у Закон аб адукацыі, школы проста перастануць існаваць, піша onet.pl (пераклад - charter97.org)

Міністэрства адукацыі Беларусі хоча, каб у школах нацыянальных меншасцяў такія прадметы, як «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Геаграфія», «Грамадазнаўства», «Чалавек і Мір» выкладаліся толькі на рускай або беларускай мове. Пры гэтым пералік прадметаў, што выкладаюцца на рускай або беларускай мовах можа пашырацца на пастанову мясцовых улад.

- Польскія школы - гэта адзіны поспех, якога нам удалося дамагчыся ў Беларусі пасля распаду СССР. Яны былі заснаваныя яшчэ ў 90-ыя гады і вельмі добра працуюць. У горшым выпадку, калі ўлады ў нейкі момант прыйдуць да высновы, што школы павінны быць беларускімі ці расейскамоўнымі, палякі страцяць магчымасць аддаваць дзяцей у школы з польскай мовай навучання. Гэта будзе сур'ёзны ўдар - кажа Анджэй Пісальнік, прэс-сакратар СПБ.

З ягоных слоў, кожны год у Гародні ствараюцца 3-4 першыя класы. Гэта сведчыць аб вялікай папулярнасці польскіх школ. Спроба змяненняў у заканадаўстве - працяг стратэгіі, якую ўлады рэалізуюць ужо некалькі гадоў, мяркуе Анджэй Пісальнік.

- Яшчэ 2 гады таму назад улады спрабавалі ўвесці ў школе ў Гародні рускамоўныя класы, што выклікала пратэсты прадстаўнікоў СПБ і бацькоў. Такім чынам нам удалося гэта спыніць. Праз два гады ўлады прымаюць стратэгію змяненняў у заканадаўстве. Мы так гэта ўспрымаем. Улады спрабуюць стварыць аснову для ліквідацыі польскіх школ у Беларусі. - Кажа Пісальнік.

На ягоную думку, такая «ціхая» стратэгія цяпер прыйшла на месца адкрытых пераследаў палякаў у краіне. Сапраўды, яшчэ некалькі гадоў таму назад у СМІ пісалі пра рэпрэсіі ў дачыненні да СПБ, затрыманні старшыні арганізацыі Анжалікі Борыс або арышце Анджэя Пачобута.

- Цяпер, часова, як бы стала цішэй, няма абраз, няма пераследаў - кажа прэс-сакратар Саюза. На ягоную думку, тое, што ўлады прымаюць меры, якія пагражаюць польскім школам, - вынік забароны СПБ 9 гадоў таму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках