2 траўня 2024, Чацвер, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей прыляцеў у ПАР

8
Макей прыляцеў у ПАР

Сёння пачаўся афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Дзяржаўнага замежнагандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белзнешпрамсэрвіс» і ААТ «МАЗ». У рамках візіту будуць праведзеныя сустрэчы з шэрагам афіцыйных прадстаўнікоў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Рэалізацыя сумесных праектаў супрацоўніцтва будзе абмеркаваная з прадстаўнікамі дзелавых колаў гэтай краіны. Цяперашні візіт стаў першым наведваннем Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі кіраўніком беларускага замежнапалітычнага ведамства і сведчыць аб узаемнай зацікаўленасці старон у актывізацыі кантактаў высокага ўзроўню, развіцці двухбаковага супрацоўніцтва», - адзначылі там.

Цягам 2013 Рэспубліку Беларусь наведалі намеснік Міністра і Міністр міжнародных сувязяў і супрацоўніцтва ПАР, у Менску праведзенае чарговае пасяджэнне сумеснага беларуска-паўднёва-афрыканскага камітэта ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках