2 траўня 2024, Чацвер, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Лукашэнкі ўзначаліў федэрацыю баскетбола

6
Памочнік Лукашэнкі ўзначаліў федэрацыю баскетбола

Максім Рыжанкоў афіцыйна стаў кіраўніком Беларускай федэрацыі баскетбола.

На пазачарговай канферэнцыі, якая прайшла 11 верасня, кіраўнік арганізацыі Віктар Камянкоў заявіў пра жаданне пакінуць пасаду. Галасаванне што да кандыдатуры Максіма Рыжанкова, якую на пасаду новага старшыні вылучыла менскае аддзяленне БФБ, праходзіла на безальтэрнатыўнай аснове. Ён быў абраны аднагалосна, піша «Прессбол».

Віктар Камянкоў, які займаў да 2013 года пасаду кіраўніка Вышэйшага Гаспадарчага Суда, узначальваў баскетбольную федэрацыю са снежня 2008 года. Папярэдні раз быў пераабраны на пасаду кіраўніка БФБ у студзені 2013 года. Летась Камянкоў перанёс мікраінсульт. Пасля хваробы ён перайшоў у БДУ - на пасаду загадчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках