2 траўня 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Латвіі: Калі спатрэбіцца, мы гэтых «зялёных чалавечкаў» прыстрэлім

22
Міністр абароны Латвіі: Калі спатрэбіцца, мы гэтых «зялёных чалавечкаў» прыстрэлім

Калі на тэрыторыі Латвіі з'явяцца «зялёныя чалавечкі» са зброяй у руках, яны будуць знішчаныя.

Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу Ir заявіў міністр абароны Латвіі Райманд Ваёніс, піша rus.delfi.lv.

Адказваючы на пытанне, ці будзе азначаць з'яўленне вайскоўцаў без апазнавальных знакаў актывізацыю 5-га артыкула дамовы NАТО, Ваёніс удакладніў: «Напрамую - не. Перш за ўсё гэта адказнасць кожнай краіны, каб не дапусціць з'яўлення такіх «зялёных чалавечкаў».

Са слоў Ваёніса, у Латвіі існуюць спецпадраздзяленні, якія неадкладна адрэагуюць на магчымую правакацыю. Калі ж дыверсанты будуць узброеныя, у канфлікт умяшаецца войска. «Калі спатрэбіцца, мы гэтых «зялёных чалавечкаў» прыстрэлім. Але пакуль яны паводзяць сябе мірна, з імі павінны спраўляцца Паліцыя бяспекі і Дзярпаліцыя», - заявіў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках