2 траўня 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі стралок здабыў «бронзу» на ЧС у Гішпаніі

3
Беларускі стралок здабыў «бронзу» на ЧС у Гішпаніі

Юрый Шчарбацэвіч здабыў алімпійскі пропуск, стаўшы ўладальнікам «бронзы» сусветнага першынства.

Чарговыя камплекты ўзнагарод разыгрываюць сёння ўдзельнікі чэмпіянату свету у кулявой стральбе ў гішпанскай Гранадзе, паведамляе БелТА.

У стральбе з малакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 м лежачы беларус Юрый Шчарбацэвіч здабыў алімпійскі пропуск, стаўшы ўладальнікам бронзы сусветнага першынства з вынікам 188 балаў. Чэмпіёнам планеты ў гэтым відзе праграмы стаў аўстраліец Уорэн Патэнт (210,0), а срэбра ў нямецкага стралка Даніэля Брадмайера (208,6).

У камандным заліку ў гэтай намінацыі зборная Беларусі заняла другое месца, саступіўшы першынство кітайскім спартоўцам.

Дагэтуль на гэтым сусветным першынстве ў беларусаў было 3 узнагароды. Каманда ў складзе Сяргея Мартынава, Юрыя Шчарбацэвіча і Віталя Бубновіча здабыла срэбра ў стральбе на 50 м з малакалібернай вінтоўкі, яшчэ ў адным камандным турніры ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м Віталь Бубновіч, Юрый Шчарбацэвіч і Ілля Чаргейка сталі трэцімі, а ў гэтай жа дысцыпліне Віталь Бубновіч стаў уладальнікам бронзы ў асабістым заліку.

За ўзнагароды сусветнага першынства змагаюцца больш за 2 тыс спартоўцаў з 93 краін. Планетарны стралковы форум, які праводзіцца раз у чатыры гады, будзе доўжыцца да 20 верасня

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках