2 траўня 2024, Чацвер, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

3000 украінцаў звярнуліся па дапамогу ў Беларускі чырвоны крыж

4
3000 украінцаў звярнуліся па дапамогу ў Беларускі чырвоны крыж

Беларускі Чырвоны Крыж штодня рэальна дапамагае і садзейнічае грамадзянам Украіны.

«Паводле стану на пачатак верасня па дапамогу ў Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) звярнуліся больш за 3 тыс украінцаў, больш за Br200 млн выдаткавана на дапамогу людзям», - паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у чацвер у прэс-службе БТЧК.

Там падкрэслілі, што «насельніцтва Беларусі актыўна адрэагавала на заклік БТЧК у зборы сродкаў (адзення і прадметаў першай неабходнасці) для жыхароў Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны».

Акрамя таго, адзначылі ў БТЧК, «практычна ўсе дзяржаўныя арганізацыі таксама актыўна дапамагаюць грамадзянскаму насельніцтву Украіны - гэта сістэмы аховы здароўя, органы ўнутраных спраў, служба занятасці і іншыя».

«Аднак, з набліжэннем халадоў, патрэба ў цёплай зімовай вопратцы і абутку рэзка узрастае. У сувязі з гэтым звяртаемся да грамадзян нашай рэспублікі з заклікам дапамагаць у забеспячэнні цёплай зімовай вопраткай і абуткам. Такую дапамогу прымаюць усе абласныя, гарадскія і раённыя арганізацыі Беларускага Чырвонага крыжа. Уся гуманітарная дапамога будзе перанакіраваная тым, што жывуць у нястачы», - падкрэслілі ў БТЧК.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках