2 траўня 2024, Чацвер, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусь 2» пакажа матч «Порту» - БАТЭ ў жывым эфіры

4
«Беларусь 2» пакажа матч «Порту» - БАТЭ ў жывым эфіры

Трансляцыі футбольных матчаў Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы з удзелам беларускіх камандаў стануць адной з галоўных спартыўных падзей восені на тэлеканале «Беларусь 2».

Барысаўскі «БАТЭ» пачне свой шлях у рамках Лігі Чэмпіёнаў з сустрэчы з партугальскім «Порту». Прамая трансляцыя 17 верасня а 21.40 на тэлеканале «Беларусь 2», піша «Прессбол».

Напярэдадні ўсіх матчаў у эфіры «Беларусь 2» будуць прадстаўленыя адмысловыя выпускі праграмы «Час футбола. Прэв'ю». Каментатары і спецыялісты ў перапынку і ў канцы гульні абмяркуюць самыя цікавыя моманты.

У чацвер 18 верасня свой першы матч у асноўнай стадыі Лігі Еўропы правядзе сталічны клуб «Дынама-Менск». У ролі спаборніка ў нашай каманды выступіць грэчаскі ПАОК. Жывая трансляцыя адбудзецца на тэлеканале «Беларусь 2». Пачатак а 22.00.

Акрамя гэтага, беларускія заўзятары, ужо традыцыйна, змогуць убачыць агляд усіх матчаў Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы ў эфіры «другой кнопкі», а таксама матчы вядучых еўрапейскіх клубаў на тэлеканале «Беларусь 5».

Фота: by.tribuna.com

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках