2 траўня 2024, Чацвер, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ заступіўся за «Ісламскую дзяржаву»

28
МЗС РФ заступіўся за «Ісламскую дзяржаву»

Масква разглядае нанясенне ЗША удараў па Сірыі для барацьбы з джыхадзістаўмі актам агрэсіі.

Пра гэта заявіў расейскі МЗС, перадае BBC.

"Прэзідэнт Злучаных Штатаў проста заявіў аб магчымасці нанясення амерыканскімі ўзброенымі сіламі удараў па пазіцыях "Ісламскай дзяржавы"на тэрыторыі Сірыйскай Арабскай рэспублікі без згоды на тое законнага ўрада. Такі крок у адсутнасці адпаведнай пастановы Рады Бяспекі ААН стаў бы актам агрэсіі, грубым парушэннем нормаў міжнароднага права", - сказаў афіцыйны прадстаўнік установы Аляксандр Лукашэвіч.

Паводле ягоных слоў, ёсць падставы меркаваць, што ў гэтым выпадку пад ударам могуць апынуцца сірыйскія ўрадавыя сілы, што можа прывесці да далейшай эскалацыі сірыйскага канфлікту.

Раней прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што барацьба з групоўкай "Ісламскай дзяржавы" будзе весціся Злучанымі Штатамі з выкарыстаннем авіяцыі і праз падтрымку сіл партнёраў на зямлі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках