2 траўня 2024, Чацвер, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнтка Сусветнага банка наведае Беларусь

3
Віцэ-прэзідэнтка Сусветнага банка наведае Беларусь

Віцэ-прэзідэнтка Сусветнага банка ў рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лора Так наведае Беларусь 15-17 верасня.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прадстаўніцтве СБ у Беларусі.

Віцэ-прэзідэнтка Сусветнага банка мерыцца абмеркаваць ключавыя прыярытэты краіны ў кантэксце ўмацавання супрацоўніцтва паводле стратэгіі партнёрства групы Сусветнага банка для Беларусі. "Падчас візіту запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам Беларусі, прадстаўнікамі справовых колаў, грамадзянскай супольнасці, а таксама з партнёрамі ў галіне развіцця. Акрамя таго, Лора Так плануе наведаць шэраг прадпрыемстваў, якія прэзэнтуюць інжынэрна-вытворчы патэнцыял краіны, і некалькі аб'ектаў, прафінансаваных пазыкамі Сусветнага банка", - праінфармавалі ў прадстаўніцтве СБ у Беларусі.

Лора Так упершыню з моманту ўступлення на пасаду ў верасні 2013 года наведае Беларусь з афіцыйным візітам. У ім таксама возьмуць удзел дырэктар аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Чымяа Фан і група экспэртаў Сусветнага банка.

З моманту далучэння Беларусі да Сусветнага банка ў 1992 годзе агульная сума пазыковых сродкаў склала $ 1,14 млрд. Акрамя таго, агульная сума грантавага фінансавання склала $ 25 млн. На гэты момант інвестыцыйны партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае пяць праектаў на агульную суму $648 млн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках