2 траўня 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы карупцыйны скандал у «Белкаапсаюзе»

11
Новы карупцыйны скандал у «Белкаапсаюзе»

Лавіна крымінальных спраў, распачатых у дачыненні да службовых асоб Белкаапсаюза, не спыняецца.

Гэтым разам фінансавая міліцыя выявіла карупцыю ў Кобрынскім раённым спажывецкім таварыстве. Гаворка ідзе аб сумнеўных угодах з нерухомасцю, піша «Ежедневник».

У ліпені 2013 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі заявіў аб распачынанні адразу пяці крымінальных спраў у дачыненні да старшыні Белкаапсаюза Сяргея Сідзько, начальніка ўправы капітальнага будаўніцтва таварыства Дзмітрыя Калодзезнага, ягонага намесніка Сізука. Пасля гэтага з праверкамі на Белкаапсаюз даслоўна абрынуўся Камітэт дзяржаўнага кантролю. Прычым правяраўся не толькі цэнтральны апарат, але і раённыя спажывецкія таварыствы. Вынікам гэтых праверак стала распачынанне больш за дзясятак крымінальных спраў паводле выяўленых карупцыйных фактаў. І плынь гэтых спраў не спыняецца нават праз год. Чарговы факт карупцыі выяўлены фінансавай міліцыяй у Кобрынскім раённым спажывецкім таварыстве, дзе старшыня неаднаразова парушаў устаноўлены парадак узгаднення пытанняў ажыццяўлення капітальных укладанняў. Гаворка ідзе аб набыцці аб'ектаў нерухомасці відавочна завышаным коштам і паводле вельмі сумнеўных схем.

Так, напрыклад, у жніўні 2013 года мясцовая прыватная кампанія набыла на аўкцыёне аб'ект нерухомасці за 900 млн рублёў, а праз месяц прадала яго іншаму суб'екту гаспадарання за 3,5 млрд рублёў, які ў той жа дзень перапрадаў аб'ект Кобрынскаму райСТ за 3,6 млрд рублёў.

Аналагічная ўгода была праведзеная і ў кастрычніку 2011 года, калі Кобрынскае райСТ набыло ў індывідуальнага прадпрымальніка адміністрацыйна-бытавы будынак за 570 млн рублёў. Характэрна, што прадпрымальнік купіў гэты будынак месяцам раней толькі за 25 млн рублёў.

Улічваючы схему, паводле якой праводзіліся гэткія ўгоды з нерухомасцю, гаворка можа ісці аб тым, што і прадаўцы і пакупнікі знаходзіліся ў змове, абабіваючы за месяц па 300-400% на адным аб'екце. Аднак пацверджанняў гэтаму фінансавая міліцыя не здабыла. Таму былому старшыню Кобрынскага райСТ інкрымінуецца ўчыненне злачынства паводле ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя асобай, якая займае адказнае становішча, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках