2 траўня 2024, Чацвер, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавыя ўгоды Пуціна з Exxon і Shell у небяспецы праз санкцыі

16
Нафтавыя ўгоды Пуціна з Exxon і Shell у небяспецы праз санкцыі

ЗША і ЕЗ гатовыя прыпыніць мільярдныя інвэстыцыі найбуйнейшых сусветных энэргетычных кампаній у геолагавыведцы ў Расеі.

Санкцыі зробяць больш глыбокае ўздзеянне, чым гаварылася раней, піша Bloomberg (пераклад - Инопресса.ру).

"Са слоў трох амэрыканскіх чыноўнікаў (яны пажадалі застацца ананімнымі, бо аб гэтых захадах не абвешчана публічна), новыя санкцыі дзеля Украіны забароняць супрацоўніцтва з ЗША і ЕЗ пры пошуках нафты ў расейскай Арктыцы, у глыбакаводных раёнах і сланцавых пакладах. Калі гэтыя санкцыі будуць прыведзеныя ў выкананне, яны закрануць кампаніі ад Даласа да Лондана, у тым ліку Exxon Mobil Corp. і BP Plc.", - гаворыцца ў артыкуле.

Амэрыканскія чыноўнікі заявілі: як толькі ЕЗ прывядзе ў выкананне новую забарону на дачу Расеі энэргетычных тэхналогій і паслуг, ЗША зробяць на яго прыклад і ўвядуць падобны пакет санкцый, у тым ліку забарону на экспарт амэрыканскага абсталявання і тэхналогій, якія патрэбныя для спецыялізаванай геолагавыведкі. Са слоў чыноўнікаў, расейцы не маюць абсталявання для самастойнага правядзення такой геолагавыведкі.

"Са слоў двух еўрапейскіх чыноўнікаў, якія таксама выказаліся на ўмовах ананімнасці, 8 верасня ўрады ЕЗ дамовіліся пра гэтыя санкцыі, звязаныя з нафтай, у рамках больш шырокага пакета захадаў, якія закліканыя забрытаць фінансавую, абаронную і энэргетычную індустрыі Расеі. Цяпер чакаецца пастанова аб ацэнцы спынення агню, абвешчанага на Украіне", - гаворыцца ў артыкуле.

Паводле звестак выдання, дадатковыя санкцыі не перашкодзяць свідраванню традыцыйных наземных свідравін і свідравін на плыткаводдзі ва ўнутраных морах, а таксама здабычы нафты на такіх свідравінах. "Санкцыі накіраваныя на балансавыя запасы, якія патэнцыйна пачнуць пастаўляць нафту на сусветныя рынкі толькі праз 5-10 гадоў", - тлумачаць аўтары.

"Калі праўда, што новыя санкцыі забароняць тэхналогіі і паслугі для выведкі ў Арктыцы, глыбакаводных раёнах і сланцавых пакладах, гэта будзе вельмі сур'ёзна", - пракамэнтаваў Джэйсан Бордаф, у мінулым дарадца Абамы ў энэргетыцы. "Гэта значна абмяжуе магчымасці Расеі ў здабычы нафты ў будучыні. Праўда, важна адзначыць: каб такія санкцыі былі дзейсныя, спатрэбіцца шчыльнае супрацоўніцтва Еўропы і ЗША", - дадаў ён.

ЗША не мерацца рабіць выняткі для ўжо ўкладзеных кантрактаў, але амэрыканскія чыноўнікі не ўпэўненыя, ці выявіць ЕЗ такую ж суровасць.

Санкцыі забароняць амэрыканскім і еўрапейскім кампаніям прывозіць у Расею спецыялістаў і брыгады свідроўшчыкаў, адзначылі чыноўнікі. "У Арктыцы рэгулярна даводзіцца замяняць дэталі свідраў, кошт якіх вылічаецца тысячамі даляраў за штуку. Пры ўзнікненні праблем даводзіцца тэрмінова дастаўляць найлепшых у свеце інжынэраў, геафізікаў і геолагаў", - гаворыцца ў артыкуле.

Забарона ліквідуе шчыліны ў папярэдніх пакетах санкцый. "Праз гэтыя шчыліны група з Seadrill Ltd. (SDRL), зарэгістраваная на Бэрмудах, у канцы ліпеня прывяла ў расейскія воды плывучую свідравальную платформу West Alpha на даручэнне Exxon Mobil і "Роснефть", - піша газэта.

Прыбыццё свідравальнай платформы і падпісанне 6 новых кантрактаў Seadrill з "Роснефть" 29 ліпеня ўзвар’явала афіцыйных асоб ЗША і ЕЗ. "З іхных слоў, гэтыя крокі ішлі насуперак мэтам эканамічных абмежаванняў - замарожванню расейскай геолагавыведкі ў Арктыцы", - гаворыцца ў артыкуле.

Магчыма, пад пытаннем апынуліся некаторыя з самых дарагіх і складаных свідравін, у тым ліку свідравіна з бюджэтам 700 млн даляраў, якую Exxon і "Роснефть" пачалі свідраваць у жніўні ў Карскім моры.

Для Exxon дзейнасць у Расеі - гэта самыя вялікія пэрспэктывы на здабычу за межамі ЗША. Кіраўнік Exxon Рэкс Тылерсан у траўні выказваў сумненні, што санкцыі ў дачыненні да Расеі будуць дзейсныя. У чэрвені ён з'явіўся на сцэне на Сусветным нафтавым кангрэсе ў Маскве побач з кіраўніком "Роснефть" Ігарам Сечыным, які трапіў у санкцыйны спіс ЗША.

На думку выдання, уразлівая таксама Royal Dutch Shell, якая інвэстуе ў аднаўленне і павелічэнне аб'ёмаў здабычы нафты ў Расеі на старых радовішчах, а таксама ў выведку "некаторых з велізарных, некранутых пакладаў сланцавай нафты".

BP валодае 19,75% акцый "Роснефть". "Гэта найбуйнейшая дырэктыўная замежная інвэстыцыя ў Расею", - паведамляе Bloomberg.

У Расеі таксама ёсць кантракты з такімі вядомымі еўрапейскімі кампаніямі, як Total і Statoil. На расейскія свідравіны прыпадаюць амаль 10% нафты, якая здабываецца Total ва ўсім свеце. У жніўні кіраўнік Statoil Хэльге Лунд заявіў, што існыя санкцыі адтэрмінуюць некаторыя супольныя праекты з "Роснефть".

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках