2 траўня 2024, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фёдар Емяльяненка: Беларускія байцы заўсёды былі чэмпіёнамі

5
Фёдар Емяльяненка: Беларускія байцы заўсёды былі чэмпіёнамі

11 верасня ў Менску стартаваў другі афіцыйны чэмпіянат свету ў змешаных адзінаборствах.

Ён праводзіцца пад эгідай Сусветнай асацыяцыі ММА. У турніры бяруць удзел спартоўцы больш чым з 60 краін.

На першым этапе пройдуць адборачныя паядынкі да паўфіналаў, фінал - 12 верасня ў рамках юбілейнага міжнароднага турніру BFC-30. У фінале адбудуцца тытульныя баі за пояса чэмпіёнаў свету WMMAA.

У ліку ганаровых гасцей чэмпіянату - прэзідэнт Саюза ММА, легендарны баец Фёдар Емельяненка. У інтэрв'ю БелаПАН ён сказаў: «Гэты чэмпіянат - магчымасць для хлопчыкаў і дзяўчынак з каманд розных краін рэалізаваць сябе ў нашым відзе спорту. Паказаць усё, што яны ўмеюць, і альбо стаць чэмпіёнам свету тут, альбо сысці ў прафесіяналы, але ўжо з добрым багажом, пэўным досведам і праявіць сябе на міжнароднай арэне сярод прафесійных спартоўцаў.

Беларускія байцы - баксёры, самбісты, дзюдаісты - заўсёды былі чэмпіёнамі, прызёрамі міжнародных турніраў. І цяпер беларуская каманда набірае на вачах, ёй трэба час».

Фота: Wikipedia

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках