4 траўня 2024, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Залатыя талеркі» для Лукашэнкі падаражэлі на мільярд

53

УКБ Менгарвыканкама павысіла кошт закупляемага для рэзідэнцыі кіраўніка посуду.

Гэта вынікае з паведамленняў на сайце дзяржзакупак.

Увечары 11 верасня абвясцілі, што чарговы тэндэр УКБ Менгарвыканкама ў выбары пастаўшчыка элітнага посуду для «Палаца незалежнасці» не адбыўся - таксама, як і некалькі папярэдніх.

Аднак відавочна, што перад работнікамі дзяржарганізацыі пастаўленая задача набыць доўгачаканыя залатыя талеркі для Лукашэнкі любым шляхам. Таму праз некалькі хвілін пасля завяршэння працэдуры закупкі на партале з'явілася новая заяўка на набыццё сталовага посуду, прычым з істотна «палепшаным» коштам.

Нейкія аб'ектыўныя абставіны вымусілі УКБ падняць кошт лота на 1,2 мільярда рублёў - з 2,5 да 3,7 млрд. Прапановы на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 18 верасня. Крыніцай фінансавання заяўлены мясцовы бюджэт.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках