4 траўня 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд: Санкцыі супраць РФ перагледзяць у выпадку вываду войскаў з Украіны

7
Франсуа Аланд: Санкцыі супраць РФ перагледзяць у выпадку вываду войскаў з Украіны

Еўразвяз можа перагледзець санкцыі супраць РФ у выпадку прагрэсу ў дээскалацыі сітуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падчас размовы з кіраўніком украінскай дзяржавы Пятром Парашэнкам, паведамляе "Корреспондент".

Суразмоўцы пагадзіліся, што індыкатарамі вышэйпаказанага прагрэсу стане вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны, вызваленне закладнікаў, устанаўленне кантролю за мяжой з удзелам Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ). «Для належнага маніторынгу і верыфікацыі Пётр Парашэнка заклікаў павялічыць колькасць Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ і палепшыць узровень яе тэхнічнага абсталявання», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта ў чацвер вечарам.

Таксама Аланд пагадзіўся прадоўжыць свой актыўны ўдзел у перамовах у «нармандскім» фармаце. Раней сваю гатоўнасць пацвердзіла Федэральны Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Заўтра, 12 верасня, увойдзе ў дзеянне новы пакет санкцый Еўразвязу супраць Расеі праз яе палітыку ў дачыненні да Украіны. У прыватнасці, пашыраныя абмежаванні на пастаўку ў РФ тавараў падвойнага прызначэння, у санкцыйны спіс дададзеныя 24 фізічныя асобы, спыненыя паслугі для РФ у распрацоўцы і здабычы нафты на глыбокаводдзі, у Арктыцы, на сланцавых радовішчах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках