3 траўня 2024, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі змогуць адправіць бясплатныя паштоўкі ў Дзень горада

4
Менчукі змогуць адправіць бясплатныя паштоўкі ў Дзень горада

Сёння з 12.00 да 18.00 у Менску можна будзе бясплатна адправіць паштоўкі з відамі горада.

Зрабіць гэта можна ў дзевяці менскіх аддзяленнях сувязі. Там выдадуць паштоўкі і праштампуюць іх адмыслова распрацаваным да Дня горада штэмпелем. Як правільна запоўніць, таксама раскажуць на месцы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Дайсці да адрасатаў паштоўкі павінны ўжо на наступны дзень, дакладна да свята. Праўда, адпраўляць іх можна толькі па Беларусі.

Адрасы акцыі: Паштамт, пр. Незалежнасці, 10; 3 АПС, вул. Адзінцова, 113; 7 АПС, вул. Жукоўскага, 6-2; 23 АПС, пр. Незалежнасці, 103; 29 АПС, вул. Камуністычная, 3; 45 АПС, вул. Н.Арды, 23; 70 АПС, вул. Ванеева, 18; 75 АПС, вул. Бачылы, 14; 123 АПС, вул. М. Багдановіча, 23.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках