4 траўня 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Антоненка: Выпусціць за пяць гадоў толькі Грабоўскага і Касціцына - не справа

1
Алег Антоненка: Выпусціць за пяць гадоў толькі Грабоўскага і Касціцына - не справа

Сістэма падрыхтоўкі беларускіх хакеістаў дае збой.

Аб гэтым заявіў экс-гулец зборнай Беларусі Алег Антоненка ў інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола». Спартовец выказаў меркаванне, што трэба перабудоўваць усю сістэму беларускага хакея.

- Стратэгічныя хакейныя ідэі прыходзілі ў галаву?

- Так тут як раз усё зразумела - нам зноў трэба пачынаць з нуля, з нізоў, з дзіцячых школ. Выпускаць за пяць гадоў аднаго Грабоўскага і аднаго Касціцына - гэта не справа, сістэма відавочна катастрафічна дае збой. Вучыцца ў тых, хто ўмее працаваць. Колькі там той Фінляндыі? Ці тым больш Швейцарыі - пераплюнуць можна ад мяжы да мяжы. Але хакеістаў пры гэтым выхоўваюць для ўсяго свету - ад НХЛ да Арабскіх Эміратаў, нават там фінаў сустракаў.

- Дык што ж ты хакейныя праекты адклаў?

- Не ведаю, перагарэў, напэўна... Гляджу на Расею - там усе хлопцы, з якімі гуляў, пры справе, у клубах. Не баяцца іх ставіць ні мэнеджэрамі, ні трэнерамі.

- Дык чаму не паспрабаваў?

- Як ты гэта сабе ўяўляеш? Ісці і прасіцца? Рассылаць рэзюмэ? Не буду. Раз нікому мае навыкі не патрэбныя - што ж, няхай застануцца пры мне.

- Ну так проста ўзяў бы групу дзецюкоў і падцягваць у вольны ад бізнэсу і аматарскай лігі час.

- Пустое. Гэта ўсё роўна, што токар возьме вучня і скажа: «Ты тут пастой, паглядзі, як я раблю, і станеш майстрам шостага разраду». Калі чакаць нейкага толку, трэба займацца з пацанамі пастаянна і сістэматычна, інакш лепш не брацца. Паўтор, паўтарэнне і яшчэ раз паўтор. Я не мяркую, а ведаю: даваў майстар-класы камандзе свайго малодшага. Што б ні паказаў - забываюць праз пяць хвілін. Аж да таго, што толькі што разжаванае практыкаванне пяць выконваюць правільна, а шосты ўжо паехаў не налева, а направа. Трэба ўбіваць калом і патрабаваць выканання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках