4 траўня 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк просіць ЕЗ праверыць дзеянні РФ што да зніжэння паставак газу

4
Яцанюк просіць ЕЗ праверыць дзеянні РФ што да зніжэння паставак газу

Прэм'ер Украіны назваў Расею ненадзейным газавым пастаўшчыком.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк звярнуўся ў Еўрапейскі Звяз з прапановай пачаць праверку дзеянняў Расейскай Федэрацыі ў скарачэнні паставак газу ў краіны-сябры ЕЗ. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хэндрыкам Ільвесам ў чацвер, 11 верасня.

Кіраўнік урада Украіны мяркуе, што такія дзеянні РФ з'яўляюцца «выразным знакам ненадзейнасці Расеі як газавага пастаўшчыка». Ён паведаміў, што Мінэнэргавугля звярнулася да Еўрапейскай камісіі з прапановай распачаць праверку гэтых дзеянняў Расеі, піша liga.net.

«Расея выкарыстоўвала і выкарыстоўвае газ як адну з відаў зброі», - падкрэсліў прэм'ер-міністр Украіны. «Ідэя расейскага Газпрома зразумелая: спыніць рэверсны струмень. Яны хочуць замарозіць нас зімой», - сказаў Арсень Яцанюк.

Ён выказаў перакананне, што еўрапейскія партнёры выканаюць усе свае абавязанні, адзначыўшы, што Украіна ўжо зрабіла перадаплату. «Гэта для нас - пытанне нацыянальнай бяспекі», - падкрэсліў кіраўнік урада.

Нагадаем, 11 верасня славацкая нацыянальная кампанія SPP паведаміла, што Газпром на гэтым тыдні скараціў пастаўкі паліва ў Славакію, якая 10 верасня другі дзень запар зафіксавала зніжэнне на 10%. Польская PGNIG заявіла аб абмежаванні з пачатку гэтага тыдня расейскім Газпромам - без тлумачэння прычыны - паставак газу ў Польшчу. 10 верасня, паводле яе звестак, польская кампанія атрымала на 45% менш газу, чым заказвала пасля таго, як двума днямі раней недапастаўкі былі на ўзроўні 24 і 20%. Аб зніжэнні паставак газу з Расеі заявіў таксама нямецкі E.On.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках