3 траўня 2024, Пятніца, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская журналістка выбачылася перад украінцамі за Пуціна

12
Расейская журналістка выбачылася перад украінцамі за Пуціна

Галоўная рэдактарка газеты The New Times ў Расейскай Федэрацыі Яўгенія Альбац публічна выказалася супраць палітыкі ўлады Расеі ў дачыненні да Украіны.

Пра гэта яна заявіла ў пятніцу падчас выступу на 11-й штогадовай сустрэчы YES у Кіеве, піша "Укринформ".

"Мне як расейскай грамадзянцы, а ў мяне няма іншага грамадзянства, даволі цяжка прамаўляць у Кіеве, бо я адчуваю велізарную віну за тое, што зрабіў мой урад у дачыненні да Украіны і яе народа... Я вельмі шкадую аб гэтым", - сказала журналістка.

У той жа час Альбац адзначыла, што карэспандэнты яе выдання працуюць у самых гарачых пунктах Украіны і спрабуюць падаць расейскай аўдыторыі бесстароннюю і дакладную інфармацыю адсюль.

"Мае рэпарцёры былі тут і на Майдане, і цяпер працуюць у Данецку, Славянску, Марыупалі, на ўкраінска-расейскай мяжы, мы спрабуем даць нашай аўдыторыі бесстароннія рэпартажы і аналіз", - падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках