4 траўня 2024, Субота, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра пераадолеў адзнаку ў 49 расейскіх рублёў

3
Еўра пераадолеў адзнаку ў 49 расейскіх рублёў

Курс адзінай еўрапейскай валюты падчас таргоў на Маскоўскай біржы вырас больш чым на 50 капеек.

Упершыню з пачатку верасня пераадолеў псіхалагічна важную адзнаку ў 49 руб/еўра. Да 16:15 паводле маскоўскага часу кошт еўра вырас да 49,074 руб/еўра, што на 59,4 капейкі вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняга дня таргоў, перадае РБК.

Афіцыйны курс евра ўстаноўлены сёння Банкам Расеі, вырас на 61,43 капейкі. З 13 верасня ён складзе 48,6647 руб/уўра. Але да абсалютнага рэкорду еўра яшчэ далёка - 18 сакавіка 2014 афіцыйны курс еўра быў усталяваны ЦБ РФ на адзнацы 50,9442 руб/еўра.

Афіцыйны курс даляра да рубля сёння ўстанавіў новы гістарычны рэкорд. З 13 верасня 2014 года ён складзе 37,6545 руб/дал. Гэта новы рэкорд, ЦБ раней ніколі не ацэньваў амерыканскую валюту так высока. Папярэдні рэкорд быў усталяваны напярэдадні, калі афіцыйны курс даляра быў зафіксаваны на адзнацы 37,3758 руб/дал.

Паводле стану на 16:20 курс даляра разлікамі tomorrow складаў 37,893 руб/дал, што на 38,35 капеек вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняга тарговага дня.

«Увядзенне санкцый з боку ЕЗ і ЗША цяпер можа прыкметна ціснуць на рубель, паколькі патэнцыйна пашырае попыт на даляравую ліквіднасць на лакальным рынку капіталу. Немагчымасць найбуйнейшых дзяржаўных кампаній і банкаў рэфінансаваць пазыкі, якія сплачваюцца на заходніх фінансавых рынках запатрабуе мабілізацыі ўнутраных крыніц, што патэнцыйна здольна павялічыць унутраны попыт на валюту», - адзначае намеснік начальніка аналітычнага ўпраўлення банка «Зеніт» Уладзімір Еўсціфееў.

Раней сёння ўлады Еўразвязу апублікавалі новы пакет санкцый супраць Расеі, што закранулі нафтавую галіну, авіябудаванне і абаронны комплекс. Дадатковыя абмежаванні, што ўводзяцца, тычацца экспарту ў Расею тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, якія могуць быць выкарыстаныя як у грамадзянскай, так і ў абароннай прамысловасці, тэхналогій і абсталявання, неабходных для асваення шэльфавых радовішчаў, а таксама доступу да рынкаў капіталу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках