3 траўня 2024, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ просяць растлумачыць «дзіўны мор» сярод вайскоўцаў

51
Мінабароны РФ просяць растлумачыць «дзіўны мор» сярод вайскоўцаў

Ад чаго паміраюць расейскія вайскоўцы, калі іх няма ва Украіне?

Расейская актывістка Алена Васільева звярнулася з заявай да афіцыйнага прадстаўніка міністэрства абароны РФ Ігара Канашэнкава, які раней прылічыў яе да шэрагаў украінскай выведкі.

«Вы павінны ўсведамляць, што падобнай афіцыйнай заявай вы абвінавацілі мяне ледзь не ў здрадзе Радзіме. Вы абавязаны разумець, якую адказнасць гэтым абвінавачваннем узялі на сябе», - напісала ў звароце актывістка, дадаўшы, што «ніколі не служыла ў ніякіх выведках».

У сваім звароце актывістка нагадала Ігару Канашэнкаву, што ён абавязаны ведаць дзе знаходзяцца расейскія вайскоўцы, паведамляе УНІАН.

«Калі вы з'яўляецеся начальнікам прэс-службы міністэрства абароны РФ, то проста абавязаны ведаць, што на вучэннях пад Растовам у шэрагах узброеных сілаў РФ ідзе дзіўны мор», - напісала актывістка, дадаўшы, што замест гэтага «даручаныя вам войскі то заблудзяцца ў суседняй дзяржаве з назвай Украіна, то паедуць у адпачынак на вайсковых танках, а многія яшчэ і «Грады» з сабой у адпачынак бяруць і ладзяць цэлымі дывізіямі адпускнікоў сафары на тэрыторыі незалежнай дзяржавы».

Далей у звароце Алена Васільева пытаецца ў прадстаўніка Мінабароны пра зніклых ваеўнікоў, а таксама просіць растлумачыць абставіны гібелі або раненні вайскоўцаў. У канцы паслання актывістка звяртае ўвагу на тое, што падобная заява Ігара Канашэнкава, заснаваная «на домыслах і плётках», «ганьбіць званне расейскага афіцэра і гонар мундзіра».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках