4 траўня 2024, Субота, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі спынілі «хітрую схему» ўвозу гадзіннікаў

16

11 верасня супрацоўнікамі аддзела ў барацьбе з кантрабандай Берасцейскай мытні спынены ўвоз партыі дарагіх гадзіннікаў вядомага расейскага брэнда.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-групе Берасцейскай мытні.

«У рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Варшаўскі мост» падчас надгляду рэйсавага аўтобуса «Цярэспаль-Берасце» сярод асабістых рэчаў пасажыраў знойдзеныя 18 наручных гадзіннікаў «Moscow Classic». Мытняй высвятляецца кола асоб, якія мелі намер незаконна завезці гадзіннікі шляхам іх раздачы пасажырам аўтобуса ў Польшчы і наступным зборам у Берасці.

Берасцейская мытня інфармуе грамадзян аб недапушчальнасці падобных спроб парушэння мытнага заканадаўства. Калі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання заяўленыя тавары, увезеныя з мэтай выкарыстання ў прадпрымальніцкай дзейнасці, то такія тавары разглядаюцца як незаконна перамешчаныя праз мытную мяжу. За падобныя правапарушэнні прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць, якая наступае ў накладанні штрафу і канфіскацыі тавару ў даход дзяржавы», - адзначылі там.

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт канфіскаваных гадзіннікаў склаў блізу 100 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках