4 траўня 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Hewlett-Packard аштрафавалі за хабар чыноўнікам РФ

6
Hewlett-Packard аштрафавалі за хабар чыноўнікам РФ

Суд амерыканскага штата Каліфорнія аштрафаваў кампанію Hewlett-Packard на 58,8 млн даляраў за хабары расейскім урадавым чыноўнікам.

Кампанію прызналі вінаватай у парушэнні Закона аб карупцыі за мяжой за спробу гарантаваць сабе буйны праект з генпракуратурай Расеі. Гаворка ішла аб кантракце на продаж праграмнага забеспячэння, паведамляе BBC.

У красавіку Hewlett-Packard абавязалі заплаціць ураду ЗША 108 млн даляраў штрафу для ўрэгулявання прэтэнзій, звязаных з хабарамі, якія прадстаўнікі кампаніі давалі чыноўнікам у Расеі, Польшчы і Мексіцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках