4 траўня 2024, Субота, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прапанавалі лячыць курцоў галюцынагеннымі грыбамі

25
Навукоўцы прапанавалі лячыць курцоў галюцынагеннымі грыбамі

Навукоўцы з ЗША прапанавалі курцам пазбавіцца ад шкоднай звычкі з дапамогай галюцынагенных грыбоў.

Ідэя супрацоўнікаў Універсітэта Джонса Хопкінса заключаецца ў замене тытуню псіхадэлікам псілацыбінам, які, як сцвярджаюць яны, у гэтай сітуацыі дзейнічае лепш за варэніклін - сродак супраць тытунёвай залежнасці, піша The Daily Mail.

У даследаванні, якое доўжыўся паўгода, узялі ўдзел псіхічна здаровыя дзесяць мужчын і пяць жанчын, якія выкурвалі ў сярэднім па 19 цыгарэт у дзень на працягу 31 года. Усе «паддоследныя» раней спрабавалі кінуць паліць, але ў іх не атрымлівалася. Пры гэтым толькі трэць з іх да гэтага не ўжывала псіхадэлічныя прэпараты з мэтай забавы, піша NEWSru.com.

У выніку за шэсць месяцаў пры дапамозе таблетак з наркотыкам 12 з 15 чалавек змаглі перамагчы залежнасць. Ці з'явілася ў іх залежнасць ад псіхадэліка, выданне не ўдакладняе.

Падчас даследавання навукоўцы папярэдзілі курцоў аб адчуваннях, якія яны могуць выпрабаваць, прымаючы псілацыбін. Спярша дозы былі невялікімі і людзі, якія прымалі наркотык, знаходзіліся мінімум па шэсць гадзін з даследнікамі ў хатняй абстаноўцы. Праз два і восем тыдняў аматарам папаліць далі вялікія дозы, пры гэтым паралельна яны вялі дзённікі і запісвалі прычыны, якія выклікаюць жаданне папаліць.

Фота: Floris Leeuwenberg/The Cover Story/Corbis

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках