4 траўня 2024, Субота, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі 3D мультсерыял прэзентуюць у Канах

5

У наступным месяцы ў Канах будзе прадэманстраваны першы беларускі 3D мультсерыял «Робікі».

Ён створаны анімацыйнай студыяй CubinCup. Аўтары мультсерыялу накіруюцца на форум MIPTV, дзе зоймуцца пошукам партнёраў для распаўсюджвання серыяла ва ўсім свеце, піша 5min.by.

«Грошай мы не просім. Наша задача знайсці тых, хто будзе трансляваць «Робікаў» у іншых краінах, рабіць прафесійны пераклад, рыхтаваць да выхаду прома-прадукцыю», - распавёў кіраўнік CubinCup Сяргей Ждановіч.

Цяпер з запланаваных 26 серый першага сезона пакуль гатовыя толькі 6. Яны і будуць прэзентаваныя ў Канах. Першы сезон «Робікаў» выйдзе на экраны ў 2015-м годзе. Студыя не сумняваецца ў яго поспеху і ўжо рыхтуецца да працы над другім сезонам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках