4 траўня 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

8
На выходных ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

ДАІ Беларусі будзе працаваць у гэтыя выхадныя ва ўзмоцненым рэжыме, паведамілі ва Упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

Экіпажы спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» будуць накіраваныя на адпрацоўку дарог Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Быхаўскага, Лепельскага, і Талачынскага раёнаў. Асаблівую ўвагу інспектары ўдзеляць прафілактыцы і спыненню парушэнняў ПДР пешымі ўдзельнікамі дарожнага руху, а таксама выяўленню кіроўцаў, якія грэбуюць патрабаваннямі хуткасных рэжымаў, правіламі манеўравання, абгону, перавозкі пасажыраў, а таксама якія селі за руль у стане ап'янення, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, ДАІ рэкамендуе метэаадчувальным кіроўцам больш уважліва паставіцца да свайго самаадчування і па магчымасці адмовіцца ад паездак у сувязі з самым магутным за апошнія тры гады выбліскам на Сонцы. Падобныя прыродныя анамаліі могуць выклікаць галаўны боль, дрымотнасць, непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца, слабасць і пагаршэнне ўвагі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках