3 траўня 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб трапіць да гінеколага ў Салігорску, жанчыны чакаюць у чарзе паўдня

42

Праз нястачу спецыялістаў у кабінеты лекараў вялізныя чэргі.

На пачатку верасня ў Салігорску адкрыўся адрамантаваны будынак жаночай кансультацыі. Але ў прасторным памяшканні з новым абсталяваннем і добрым рамонтам не могуць прыняць усіх ахвочых. Днямі ў сацыяльных сетках з'явіліся фатаграфіі доўгіх чэргаў па талоны на прыйманне да лекара.

Намеснік галоўнага лекара ў пытаннях дзяцінства і родавай дапамозе Салігорскай ЦРЛ Леанід Царук тлумачыць сітуацыю тым, што кансультацыя адчувае нястачу кадраў: замест 19 спецыялістаў, якія патрабуюцца для нармальнай працы ўстановы, прымаюць пацыентак толькі 6, піша "Комсомольская правда в Беларуси".

За працоўны дзень лекар можа агледзець толькі крыху больш за 20 жанчын, а трапіць на прыйманне хоча нашмат большая колькасць пацыентак, таму талонаў усім бракуе. Але тыя, каму кансультацыя спецыяліста патрэбная пільна, будуць прымацца ў першую чаргу, а астатніх просяць паставіцца да сітуацыі з разуменнем і, калі ёсць магчымасць, крыху пачакаць.

Фота: esoligorsk.by

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках