Масавыя затрыманні ў менскім парку Горкага
8- 13.09.2014, 16:13
- 49,773
Затрыманыя 25 чалавек.
У сталічным парку Горкага 12 верасня павінен быў адбыцца кінапрагляд фільма «Пісьменнікі свабоды», піша «Наша Нiва».
У самым пачатку мерапрыемства, правядзенне якога планавалася ў падземным пераходзе, да ўдзельнікаў падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны затрымалі ўсіх прысутных, у тым ліку дваіх журналістаў «Белсата». 25 чалавек даставілі ў Партызанскі РАУС, дзе пратрымалі 3 гадзіны.
У затрыманых перапісалі асабістыя звесткі і вызвалілі.