Другі «канвой Пуціна» вярнуўся ў Расею
6- 13.09.2014, 20:54
- 16,151
Усе грузавікі гуманітарнага канвою вярнуліся з Луганску ў Расею.
Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС у суботу, 13 верасня.
У суботу раніцай першая калона з 70 аўтамабіляў перасекла мяжу і рушыла ў бок Луганску. З невялікім інтэрвалам за першай групай рушыла ўслед яшчэ пяць, кожная па 35 машын.
Пасля прыбыцця ў Луганск кожная з груп разгружалася на сваім складзе і пасля заканчэння разгрузкі па чарзе вярталася ў бок горада Данецка Растоўскай вобласці.
Як паведамілі раней у прэс-службе Паўднёвага мытнага ўпраўлення, да 8.00 мск расейскія мытнікі завяршылі афармленне ўсіх машын з другога канвою, пасля чаго грузавікі пакінулі зону мытнага кантролю і выехалі на тэрыторыю Украіны. Усяго ў канвоі каля 200 грузавікоў. Агульная маса гуманітарнага грузу - 2 тысячы тон, акрамя прадуктаў харчавання ў яго ўваходзяць прэпараты для ачысткі вады, электрагенератар і іншыя сродкі для пераадолення наступстваў гуманітарнай катастрофы.
Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа паведамілі, што не суправаджаюць гуманітарны канвой. Акрамя таго, у РНБА заявілі, што не атрымалі доступ даглядзець груз.
Фота з архіву