Украінскія сілавікі адбілі атаку 200 баевікоў пад Данецкам
8- 13.09.2014, 21:43
- 49,510
Тэрарысты ўчынілі чарговую няўдалую спробу штурму аэрадрома Данецк і прарыву з населенага пункта Панцелеймонаўка.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-цэнтры антытэрарыстычнай аперацыі.
"Тэрарысты іх так званай "ДНР" колькасцю да 200 чалавек пад расейскім сцягам ва ўніформе ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі і пры падтрымцы бронетэхнікі, спрабуюць з боем прарвацца з населенага пункта Панцелеймонаўка Данецкай вобласці, у кірунку населенага пункта Васільеўка праз пазіцыі сіл АТА, абстрэльваючы ўкраінскіх вайскоўцаў са стралковай зброі і гранатамётаў. Падраздзяленне сіл АТА прыняло бой".
Праз пару гадзін у штабе АТА дадалі, што цягам дня па падраздзяленнях сіл АТА вяліся абстрэлы, але агулам сітуацыя пад кантролем.
"Цягам дня тэрарысты ўчынілі чарговую няўдалую спробу штурму аэрадрома Данецк і прарыву з населенага пункта Панцелеймонаўка. Узброеныя Сілы Украіны далі годны адпор ворагу, і мужна ўтрымліваюць занятыя рубяжы", - сказана ў паведамленні.