Краіны NATO пачалі перадачу зброі Украіне
65- 14.09.2014, 11:07
- 95,514
Зброя НАТО можа спынiць Пуцiна.
Міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй заявіў, што краіны NATO пачалі працэс перадачы зброі Кіеву. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «5 каналу», піша liga.net.
«Я таксама меў дачыненні (на саміце) у закрытым фармаце з міністрамі абароны вядучых краін свету, тыя, якія могуць нам дапамагчы, і яны пачулі, у нас ідзе працэс перадачы зброі, які спыніць Пуціна...Гэты працэс пайшоў, і я адчуваю, што гэта менавіта той шлях, якім трэба ісці», - паведаміў міністр.
Нагадаем, 7 верасня дарадца прэзідэнта Украіны, лідар партыі Блок Пятра Парашэнкі Юрый Луцэнка паведаміў, што на саміце NATO 4-5 верасня былі дасягнутыя дамоўленасці аб заходніх вайсковых дарадцах і пастаўках сучаснай зброі з ЗША, Францыі, Італіі, Польшчы, Нарвегіі. Аднак прадстаўнікі абаронных ведамстваў Польшчы, Нарвегіі і Італіі зняпраўдзілі інфармацыю аб запланаваных пастаўках узбраенняў Украіне.
9 верасня дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Луцэнка заявіў, што не ўсведамляў спецыфічнасці пытання гандлю смяротнай зброяй з краінамі-чальцамі NATO і цяпер прапануе ўспрымаць такое ўзбраенне ва Украіне як набытае ў Ваенторгу.