4 траўня 2024, Субота, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мерапрыемствах у гонар Дня горада налічылі 330 тысяч менчукоў

17
На мерапрыемствах у гонар Дня горада налічылі 330 тысяч менчукоў

У Менску 13 верасня з размахам адсвяткавалі Дзень горада.

Асноўныя агульнагарадскія мерапрыемствы праходзілі на некалькіх пляцоўках па праспекце Пераможцаў ад плошчы Свабоды да Парку Перамогі, а таксама ў Студэнцкай вёсцы і Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. Акрамя таго, кірмашы, выставы, тэатралізаваныя паказы, святочныя гулянні, канцэртна-забаўляльныя і спартыўна-масавыя праграмы прайшлі ва ўсіх раёнах горада.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, максімальная колькасць адпачывальнікаў цягам дня адзначалася блізу Палаца спорту (больш за 17 тыс чалавек) і на пляцоўцы комплексу «Студэнцкая вёска» (6 тыс чалавек). Аднак самай масавай падзеяй стала музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу, якое пачалося а 22.00 каля стэлы «Менск - горад-герой». Паводле ацэнак сталічнай міліцыі гледачамі гэтага прадстаўлення сталі больш за 80 тыс чалавек. Усяго ж у святочных мерапрыемствах 13 верасня прыняло ўдзел звыш 330 тыс гледачоў.

За ахову грамадскага парадку ў месцах масавых мерапрыемстваў адказвалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, вайскоўцы ўнутраных войскаў, прадстаўнікі іншых праваахоўных структур. Якіх-небудзь значных здарэнняў не адзначана.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках