29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абнародаваны законапраект аб «адмысловым статусе» Данбаса

19
Абнародаваны законапраект аб «адмысловым статусе» Данбаса

Сярод іншага, законапраект уключае пазачарговыя мясцовыя выбары ў кантраляваных сепаратыстамі ўчастках.

У законапраекце аб увядзенні асаблівага парадку самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей тэрмінам на тры гады сказана, што пазачарговыя мясцовыя выбары ў гэтых рэгіёнах павінны прайсці 7 снежня гэтага года. Адпаведны законапраект быў унесены прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе (№5081) раніцай 16 верасня, піша «Корреспондент».

Згодна з дакументам, дзяржава гарантуе «недапушчэнне крымінальнага пераследу, прыцягнення да крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасці і пакарання асоб - удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай, Луганскай абласцей».

Акрамя таго, дзяржава гарантуе права выкарыстання рускай або любой іншай мовы «ў грамадскім і прыватным жыцці, вывучэнне і падтрымку рускай і любой іншай мовы, іх свабоднае развіццё і раўнапраўе».

Таксама законапраект прадугледжвае правядзенне мясцовых выбараў у гэтым рэгіёне 7 снежня. «Паўнамоцтвы дэпутатаў мясцовых саветаў і службовых асоб, абраных на пазачарговых выбарах, прызначаных Вярхоўнай Радай Украіны гэтым законам, не могуць быць датэрмінова спыненыя», - сказана ў тэксце дакумента.

Таксама ўводзіцца асаблівы парадак прызначэння кіраўнікоў органаў пракуратуры і судоў, які прадугледжвае ўдзел органаў мясцовага самакіравання ў развязванні гэтых пытанняў. Кабмін, іншыя цэнтральныя органы выканаўчай улады могуць падпісваць з адпаведнымі органамі мясцовага самакіравання пагадненні адносна эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця асобных раёнаў.

Законапраект таксама прадугледжвае падпісанне пагаднення аб эканамічным, сацыяльным і культурным развіцці асобных раёнаў.

«Дзяржпадтрымка заключаецца ва ўвядзенні адрознага ад агульнага эканамічнага рэжыму вядзення гаспадарчай і інвестыцыйнай дзейнасці, накіраванай на аднаўленне аб'ектаў прамысловасці, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры, жыллёвага фонду, пераарыентацыю прамысловага патэнцыялу, стварэнне новых працоўных месцаў, прыцягненне інвестыцый і крэдытаў для аднаўлення і развіцця аб'ектаў, размешчаных у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей», - гаворыцца ў тэксце дакумента.

Законапраект прадугледжвае таксама штогадовую бюджэтную дзяржпадтрымку сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных раёнаў. «Украіна гарантуе вызначэнне такіх выдаткаў агульнага фонду дзяржбюджэту абароненымі выдаткамі, аб'ём якіх не можа мяняцца пры скарачэнні зацверджаных бюджэтных прызначэнняў», - сказана ў дакуменце.

Законапраект таксама прадугледжвае «ўзмацненне і паглыбленне добрасуседскіх стасункаў паміж тэрытарыяльнымі суполкамі, органамі мясцовага самакіравання асобных раёнаў з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Расейскай Федэрацыі на аснове пагадненняў аб малым памежным руху, якія складаюцца тэрытарыяльнымі суполкамі, органамі мясцовага самакіравання, мясцовымі органамі выканаўчай улады Украіны і тэрытарыяльнымі суполкамі ў межах кампетэнцыі, устаноўленай законам».

На тэрыторыі гэтых раёнаў пастановай гарадскіх, пасялковых, сельскіх саветаў ствараюцца атрады народнай міліцыі, каардынацыя іх дзейнасці вядзецца адпаведным сельскім, пасялковым, гарадскiм старшынёй. «Атрады народнай міліцыі ўтвараюцца на добраахвотных пачатках з ліку грамадзян Украіны, якія пастаянна пражываюць у адпаведных населеных пунктах асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей», - сказана ў законапраекце.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках