23 красавiка 2024, aўторак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада і Еўрапарламент ратыфікавалі Пагадненне аб асацыяцыі

45
Вярхоўная Рада і Еўрапарламент ратыфікавалі Пагадненне аб асацыяцыі

Гістарычнае пагадненне ратыфікавалі сінхронна ў двух парламентах.

Народныя дэпутаты падтрымалі ініцыяваны прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам праект закона №0098 аб ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай, з аднаго боку, і Еўрапейскім Звязам, Еўрапейскай супольнасцю ў атамнай энэргіі і яе дзяржавамі-чальцамі, з другога боку, піша «Карэспандэнт».

Адпаведную пастанову падтрымалі 355 парламентарыяў, пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў. Пагадненне аб асацыяцыі ратыфікавалі адначасова ў двух парламентах - украінскім і еўрапейскім, - што з'яўляецца беспрэцэдэнтным выпадкам у гісторыі Еўразвяза.

«Еўраінтэграцыя стала нашай нацыянальнай ідэяй... Сённяшняя сінхронная ратыфікацыя стане святам не толькі для Украіны, але і для ўсёй аб'яднанай Еўропы. Бо без Украіны аб'яднанай Еўропы не існуе. Я ў гэтай жа зале неадкладна падпішу закон аб ратыфікацыі. І я даручаю ўраду ўжо заўтра зацвердзіць план выканання пагаднення і выконваць яго з першай жа хвіліны», - сказаў Пётр Парашэнка з трыбуны Вярхоўнай Рады перад пачаткам галасавання.

Нагадаем, у панядзелак, 15 верасня, прэзідэнт Украіны ўнёс ратыфікацыйны законапраект у Вярхоўную Раду. Раней, 8 верасня, камітэт Еўрапарламента ў замежных справах падтрымаў праект рэзалюцыі, якім прапануецца ратыфікаваць Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам.

Нагадаем, Украіна і Еўразвяз падпісалі 27 чэрвеня ў Брусэлі эканамічную частку Пагаднення аб асацыяцыі, якая прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю. Згодна з заканадаўствам, унясенне любых змяненняў у тэкст Пагаднення аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю Украіны з ЕЗ немагчымае. Дакумент ужо парафіраваны і падпісаны ўсімі старанамі і чакае ратыфікацыі ўкраінскім парламентам. Палітычная частка Пагаднення аб асацыяцыі Украіна - ЕЗ была падпісаная 21 сакавіка.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках