3 траўня 2024, Пятніца, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі ў масквіча рарытэтныя французскія газеты

9

У пункце пропуску «Варшаўскі мост» былі выяўленыя рарытэтныя французскія газеты 1912-1913 гадоў выпуску.

Як паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе Берасцейскай мытні, грамадзянін Расеі, 33-гадовы жыхар Масквы вяртаўся з замежнай паездкі на радзіму. Падчас дагляду аўтамабіля Land Rover сярод асабістых рэчаў кіроўцы былі выяўленыя восем не задэклараваных друкаваных выданняў на французскай мове Le Miroir (па-француску. «Люстэрка»). Кожны асобнік газеты ўтрымлівае ад 8 да 12 старонак. Згодна з тытульным лістом, газеты былі выдадзеныя ў Парыжы ў 1912-1913 гадах. Друкаваная перыёдыка добра захавалася.

Для высвятлення гістарычнай і культурнай каштоўнасці друкаваныя рарытэты накіраваныя на экспертызу. Згодна з дзейным заканадаўствам, друкаваная прадукцыя, вырабленая больш за 100 гадоў таму, з'яўляецца культурнай каштоўнасцю і падлягае пісьмоваму дэклараванню, растлумачылі ў мытні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках