4 траўня 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра пачнецца cуд над забудоўшчыкамі комплексу «Самацветы»

3
Заўтра пачнецца cуд над забудоўшчыкамі комплексу «Самацветы»

Забудоўшчыкаў абвінавачваюць у крадзяжы грашовых сродкаў удзельнікаў долевага будаўніцтва.

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да двух былых службовых асобаў ААТ «Антасам», якія абвінавачваюцца ў крадзяжы грашовых сродкаў удзельнікаў долевага будаўніцтва жылога комплексу «Самацветы», пачнецца ў судзе Фрунзенскага раёна Менска 17 верасня, піша БелаПАН.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя паводле ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры), ч. 1 арт. 427 КК (службовы падлог), ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры), ч. 2, 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і інтарэсам грамадзян і цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 216 КК (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу).

Нагадаем, высветлена, што прычыненая дзеяннямі службовых асоб матэрыяльная шкода склала прыкладна 6 мільярдаў рублёў. Падчас следства забяспечана яе вяртанне ў поўным аб'ёме. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных больш чым на 3,5 мільярда рублёў.

З улікам устаноўленых следствам фактычных абставінаў справы кампетэнтнымі органамі былі ўнесеныя істотныя змены ў праектна-каштарысную дакументацыю, упарадкавана размеркаванне грашовых сродкаў, праведзены шэраг іншых мерапрыемстваў, якія далі магчымасць завяршыць будаўніцтва жылой часткі і ўвесці яе ў эксплуатацыю ў канцы чэрвеня гэтага года.

Крымінальная справа ў дачыненні да заснавальнікаў і службовых асоб будаўнічай кампаніі «Антасам» паводле прыкмет злачынства, прадугледжаных ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), была ўраспачатая КДБ Беларусі год таму.

Тады паведамлялася, што з траўня 2009 года да жніўня 2013 года дырэктар кампаніі ў змове з яе заснавальнікамі шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі завалодалі грашовымі сродкамі ўдзельнікаў долевага будаўніцтва, пералічанымі ў адрас «Антасама» на будаўніцтва кватэр у жылым комплексе «Самацветы» ў Фрунзенскім раёне Менска, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.

Дома ў названых асоб і ў офісах падкантрольных ім камерцыйных структур супрацоўнікамі КДБ было выяўлена і канфіскавана каля 18 кг золата ў злітках Нацыянальнага банка Беларусі. У падазраваных ўстаноўленая наяўнасць дарагіх аб'ектаў нерухомасці і транспартных сродкаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках