Шайгу: На крымскім кірунку трэба разгарнуць групоўку войскаў
34- 16.09.2014, 16:01
- 19,590
Расея павінна разгарнуць паўнавартасную і самадастатковую групоўку войскаў на крымскім кірунку.
Пра гэта сёння заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на чарговым пасяджэнні калегіі, піша РІА «Новости».
«Адной з прыярытэтных задач (Паўднёвай вайсковай) акругі стала разгортванне паўнавартаснай і самадастатковай групоўкі войскаў на крымскім кірунку», - сказаў міністр.
Нагадаем, воінскія часткі Усходняй вайсковай акругі (УВА) РФ 16 верасня завяршылі маштабную перадыслакацыю ў рамках раптоўнай комплекснай праверкі іх боегатоўнасці. У вучэннях задзейнічаны каля 100 тысяч вайскоўцаў і каля 100 самалётаў і верталётаў, перакінутыя на адлегласці ад 400 да 4000 км ад месцаў пастаяннай дыслакацыі камбінаваным спосабам.