3 траўня 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў ухваліў крэдыт Беларусі ў $1,5 мільярда

43
Мядзведзеў ухваліў крэдыт Беларусі ў $1,5 мільярда

Расея выдасць Беларусі крэдыт на суму 1,5 млрд даляраў.

Сваім распараджэннем прэм'ер РФ Дзмітрый Мядзведзеў ухваліў праект адпаведнага міжурадавага пагаднення, піша АФН.

Згодна з дакументам, крэдыт выдаецца ў расейскіх рублях на працягу 15 дзён пасля падпісання міжурадавага пагаднення.

Крэдыт выдаецца на 15 гадоў з ільготным перыядам больш за 4 гадоў.

Беларуская старана выплачвае выкарыстаны крэдыт шляхам пераводу расейскай старане сродкаў у расейскіх рублях 20 роўнымі паўгадавымі дзелямі 15 студзеня і 15 ліпеня кожнага года, прычым першы плацеж будзе зроблены 15 студзеня 2019 года.

Працэнтная стаўка што да крэдыта роўная сярэдняй стаўцы ўсіх аблігацый федэральнай пазыкі, якiя абарачаюцца на Маскоўскай біржы.

Датай вылучэння крэдыту будзе лічыцца дата паступлення расейскіх рублёў на карэспандэнцкія рахункі ў Нацбанку РБ.

Варта адзначыць, што вылучэнне гэтага крэдыту ўрадам РФ, хутчэй за ўсё, з'яўляецца інструментам рэфінансавання даляравай запазычанасці Беларусі перад расейскім дзяржбанкам ВТБ, які мае сур'ёзныя праблемы з рэфінансаваннем валютных абавязацельстваў праз уведзеныя санкцыі з боку ЕЗ і ЗША.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках