24 красавiка 2024, Серада, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Вярхоўнай Рады прынеслі шыны (Відэа)

23

"Правы сектар" паспрабаваў прарваць кардон міліцыі пры дапамозе смеццевага бака.

Актывісты пагражаюць "разарваць усіх на шматкі", калі Рада не прыме закон аб люстрацыі.

Частка мітынгоўцаў, якія патрабуюць непадалёк ад будынка Вярхоўнай Рады правядзення люстрацыі ўлады, распачалі спробу наблізіцца да будынка, але ім перашкодзілі праваахоўнікі, піша focus.ua.

Ля ўваходу ў Вярхоўную Раду за спінамі праваахоўнікаў ляжаць разбітыя яйкі, якія пратэстоўцы кідалі ў бок парламента.

Праваахоўнікі стаяць у тры шэрагі ўздоўж будынка парламента на плошчы Канстытуцыі. Акрамя таго, па ўсім перыметры падыходы да будынка перакрытыя міліцыяй, прапускаюць туды па пасведчаннях. На плошчы Канстытуцыі знаходзіцца каля 200 праваахоўнікаў і крыху менш пратэстуючых. Пратэстоўцы прыцягнулі на плошчу два вялікія смеццевыя кантэйнеры і некалькі дзясяткаў шын.

Удзельнікі акцыі перыядычна выкрыкваюць "Люстрацыя!". Яны трымаюць сцягі партый "Правы сектар", "Воля", ВА "Свабода", дзяржаўныя сцягі Украіны, сімволіку Аўтамайдана, а таксама плакаты з патрабаваннямі аб люстрацыі ўлады.

Пікетоўцы патрабуюць прыняцця ў парламенце на пасяджэнні ў аўторак закона аб ачышчэнні ўлады (у другім чытанні). З калонак на плошчы гучаць патрыятычныя песні.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках