3 траўня 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуме створаць уласны хор

27
У Дзярждуме створаць уласны хор

Прафсаюзная арганізацыя апарата Дзярждумы Расеі абвясціла аб наборы ў групу харавога спеву.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Не важна, ці маеце вы абсалютны музычны слых або любіце спяваць на сяброўскай вечарыне, запрашаем вас узяць удзел у праслухоўванні, час і месца правядзення якога будзе паведамлена дадаткова», - гаворыцца ў звароце прафсаюзнага камітэта.

Пры гэтым старшыня прафкама Вольга Грыгор'ева паведаміла, што праслухоўванне прызначанае на кастрычнік. Паводле яе слоў, у камітэт ужо паступіла блізу 20 заяў.

Кажучы пра цяжкасці, якія могуць паўстаць перад хорам у будучыні, Грыгор'ева адзначыла, што пакуль не развязаныя шэраг арганізацыйных пытанняў. Прынамсі, для правядзення рэпетыцый патрэбная спецыяльная зала, якая яшчэ не выдзеленая. Акрамя таго, сярод ахвотных спяваць дэпутатаў толькі аматары. Прафесійных артыстаў, якія сумяшчаюць сваю творчую дзейнасць з палітычнай, на гэты момант сярод тых, хто запісаўся няма.

Фота: Туан тран, National Geographic

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках